00:33

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Гатовая дэма-вэрсія маёй гульні, якую я раблю ў РПГ Мэйкер 2000. Праўда, пакуль не прыдумаў назву. Графіка пакуль амаль уся з Мэйкера, але маю надзею замяніць на нешта арыгінальнае экраны бітваў.



Вось сюжэт:

читать дальше



Спампаваць можна тут http://mail.tut.by/Session/45055-2J...gameza-demo.rar

URL
00:31

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Сёньня вазіў групу палякаў у Наваградак на экскурсію. Зза дажджу атрымалася ня вельмі, дый я напярэдадні атруціўся й дрэнна сябе адчуваў. Але маю надзею, што ім спадабалася. На разьвітаньне даў ім першую частку Песень Свабоды. Хай ведаюць!



Заўтра схажу ў школу, разьвітаюся. А ў суботу у 17.30 у мяне аўтобус. Прыходзьце, хто можа, і правадзіце мяне. Буду рады ўбачыць.

URL
01:58

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
В настоящее время наш Форум находится в режиме Технического Обслуживания!

Работа форума приостановлена до 30.08.2006.







!!!!!!!!!!Ужо 30! Чаму форум не працуе?!

URL
11:59

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
(Маладзён: ) “Я паступіў сёлета, буду вучыцца па сваёй цяперашняй прафэсіі, я музыкант. А паступіў я ў каталіцкі ўнівэрсытэт у Аўстрыі, у ім асноўныя факультэты — тэалёгія і філязофія, але таксама будзе і музычны. Я хачу атрымаць адукацыю на Захадзе, але абавязкова вярнуцца ў Беларусь”.



Гэта апытаньне Радыё Свабода ў Горадні. Папаўся наш Пецька! :) А сёньня ён паехаў у Маскву за візай. Ну й яшчэ канцэрт там у яго будзе.

URL
18:50

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
У пятніцу атрымаў Песьні Свабоды 2 (праўда на дыску напісана 3), і кнігі. Ужо прачытаў "Сатырыкон" Юры Станкевіча й "Браслаўскую стыгмату" Адама Глёбуса.

Навіна з Рады (якая была ажно ў аўторак): на мясцовыя выбары кааліцыя йдзе разам. Запрашаюцца й іншыя дэм. партыі. АГП пераяжджае ў былую майстэрню Іваноўскага. Яшчэ яны мяркуюць выставіць на выбары каля 20 (!) кандыдатаў (у партыі толькі 8 чалавек, здаецца:)

Раблю вялікія закупы на рынку, бо хутка ўжо зьяжджаць.



:weep2:

URL
14:59

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Я ем арбуз. Відэльцам. Арбуз смачны.

URL
17:48

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
http://n-europe.eu/content/?p=84

Конкурс эсэ "Мая Эўропа"



http://community.livejournal.com/garfield_bel

Штодзённыя прыгоды Гарфілда на беларускай мове



Я нечакана "разбагацеў". Ужо зрабіў замову на кнігі.нэт. І карту памяці для фотыка куплю.

URL
16:12

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Беларусь - вясёлая краіна! У офісе БНФ распаўсюджваецца камуністычная газэта "Товарищ" :)

А ў "Букіністычнай Кнізе" прадаецца кніга Ельцына ў перакладзе Пазьняка :)

І Зьміцер Вішнеў за 2000р. Заўтра куплю.

А яшчэ ў мяне ўжо гатовая віза!

URL
13:25

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
На мінулым тыдні зайшоў у "Букіністычную кнігу" на п'яным вуглу. читать дальше



Учора крыху размаўлялі пра беларускае і бабуля як заўсёды казала, читать дальше



Дурэю ў RPG Maker 2000. Калі будзе шмат часу і натхненьня, то зраблю нешта класнае, а не проста рэмэйк "Менску".



І вельмі хочацца зьмясьціць выказваньне:

- Які дзень у гісторыі Беларусі вы лічыце найбольш значным?

Віктар Шалкевіч: "На маю думку, читать дальше

URL
Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
12 жніўня ў Зэльве адбудзецца ўшанаваньне памяці славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

Імпрэза, прысьвечаная 96-м угодкам Ларысы Геніюш, пачнецца а 12 гадзіне.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

URL
16:46

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
І яшчэ :)



ЛЁША: Лоботомированная Ёмкость для Шумогасительной Атаки



І прозьвішча



ШОТА: Штурмовой Организм для Точечной Атаки



І нік



ШМЕЛЬ: Штурмовая Модернизированная Единица для Лимитированного членовредителЬства

URL
16:40

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
АЛЕКСЕЙ: Автоматическая Лоботомированная Единица с Квантовым Сегментом для Ежедневного убиЙства



:) Сярод нас кібаргі-забойцы. І я - адзін зь іх! Праверце й сябе http://korova.ru/humor/cyborg.php

URL
11:00

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Фонасэмантычны аналіз прозьвішча. Цікава. http://analizfamilii.ru

URL
10:41

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Беларускі спадарожнік разьбіўся ў стэпах Казахстану

http://news.tut.by/society/71701.html

Прэзідэнт з трываласьцю прыняў удар лёсу

http://news.tut.by/politics/71703.html

URL
18:50

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Ужо каторы дзень ваюю з Бацькам – галоўным гопнікам, фашыстам і мянтом краіны. Выпіваючы адну бутэльку “Крыніцы” за другой, вырубаю камуністаў, гапароў ды амапаўцаў з дапамогай бэнзапілы DOOM’epa. У няроўнай бойцы дапамагаюць вожыкі-ніньдзя й магічныя бел-чырвона-белыя фенькі. А засьпяваўшы “Одзірыдзідзіну” і адчуўшы сябе крутым херам ўвогуле можна бяз страху ісьці на Дом Ураду!

Усё гэта ў культавай roguelike-гульне “Менск” якую можна спампаваць з форуму НРсМ. Галоўнаму герою – Леаніду Артуравічу Вольскаму, звычайнаму беларускаму рокеру, даўно мроіцца сьцерці з твару Зямлі галоўную гопніцкую тусоўку – клюб “Рэактар”. Ды й разабрацца з Бацькам было б нядрэнна. Гульня займае ўсяго 50 кб у архіве. Хэлп на клявішы F1.

Каб спампаваць, трэба быць зарэгістраваным на форуме! Вось спасылачка http://nrsm.org/forum/download.php?id=28



На Свабодзе дагэтуль няма рэзультатаў фотаконкурсу за мінулы тыдзень!

:fury:

URL
13:32

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Прыбіраў у пакоі, знайшоў некалькі бэйджаў (гэта так пішацца?): Конференция "Построение Сообщества Профессионалов Связанных Сетевым Взаимодействием. Гродно 2005", ІІІ областной форум детей и молодёжи "Лидер - новое поколение", ІV пешая пілігрымка Горадня-Рось, тры пустых бэйджа, адзін проста з надпісам "Лёша" (гэта са Школы Маладога Журналіста).

Яшчэ знайшоў сяброўскія карткі кампутарнага клюба "Trinity", ФСКі "Віта" (з сакавіка па чэрвень 2005г), цэнтральнае бібліятэкі імя Макаёнка (на 2004г) ды абласной бібліятэкі імя Карскага (2005).

@музыка: N.R.M. - 10

URL
12:04

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Як заўсёды, на канверце было напісана: "Атрымана ў УП "Гроднааблпошта" ў пашкоджаным выглядзе". Яны б заклейваць нармальна навучыліся ці што... Добра што нічога ня выцягнулі...


URL
12:02

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Мае фоткі зьмясьцілі на "Свабодзе". http://www.svaboda.org/articlesfeat...9BB2C1B2BD.html Здаецца пяць штук. Тыя, дзе сьвяткаваньне Грунвальдзкай перамогі.

URL
11:53

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
Прышпільна! Песьні вашы, як нашы. Пераклады папулярных песьняў аўтарства Сяргея Балахонава http://balachonau.puls.by/ryfma.html. Напраклад, "Звезда по имени Солнце" па-беларуску:



СОНЦА-ЗАРА

Белы сьнег. Шэры лёд.

Люты боль з ран зямлі імкне.

Шматкалёрнаю коўдрай на ёй

Места ў дарожным вязьме.

А над местам тым аблокі плывуць,

Захінаюць нябесны сноп.

А над местам тым жоўты дым.

Месту аж дзьве тысячы год,

Выжытых у промнях зары,

Імя якой СОНЦА.

І дзьве тысячы год вайна,

Вайна без адметных прычын.

Вайна – бава маладых

а лекі супраць маршчын.

Чырвань-чырвоная кроў.

Праз гадзіну проста зямля.

Празь дзьве на ёй кветкі ў траве,

А праз тры яна зноўку жыве

У праменьні гарачай зары,

Імя якой СОНЦА.

І вядома, што было так заўжды:

Хто ня помніць ні чыноў, ні імён,

Той гатовы дацягнуцца да зор,

Калі нават навокал сон,

І прапасьці, згарэўшы ў зары,

Імя якой СОНЦА.

URL
12:14

Памяркоўнасьць пакінем нашчадкам. Ўільям Ўолэс
http://www.euramost.org/?artc=8533

9 актывістаў АГП і студэнт Аляксей Шота



Учора хадзілі на Крамбамбулю. Было класна, толькі Вольскі пасьля хутка ўцёк.

URL