Учора на паказе фільму Плошча было афігенна шмат народу, у залі проста ўсе не зьмяшчаліся. Гэта пры тым, што плякаты мы расклеілі толькі за 2 дні да паказу. Народу фільм вельмі спадабаўся, гумар Хашчавацкага ацанілі (мы ўсё баяліся, каб палякі зразумелі). Пасьля фільму паказвалі запіс канцэрту Н.Р.М. у Рэактары, каб пераканаць людзей, што сёньня на канцэрт ісьці трэба. З Арцёмам потым нават гаспадар клюбу размаўляў, пэўна быў пад уражаньнем, колькі народу мы здолелі прывесьці.



я толькі зараз заўважыў, што ў мяне звальненьне зь фізры й на сёньня таксама, а ледзь ужо не пайшоў на занятак))