Ужо каторы дзень ваюю з Бацькам – галоўным гопнікам, фашыстам і мянтом краіны. Выпіваючы адну бутэльку “Крыніцы” за другой, вырубаю камуністаў, гапароў ды амапаўцаў з дапамогай бэнзапілы DOOM’epa. У няроўнай бойцы дапамагаюць вожыкі-ніньдзя й магічныя бел-чырвона-белыя фенькі. А засьпяваўшы “Одзірыдзідзіну” і адчуўшы сябе крутым херам ўвогуле можна бяз страху ісьці на Дом Ураду!

Усё гэта ў культавай roguelike-гульне “Менск” якую можна спампаваць з форуму НРсМ. Галоўнаму герою – Леаніду Артуравічу Вольскаму, звычайнаму беларускаму рокеру, даўно мроіцца сьцерці з твару Зямлі галоўную гопніцкую тусоўку – клюб “Рэактар”. Ды й разабрацца з Бацькам было б нядрэнна. Гульня займае ўсяго 50 кб у архіве. Хэлп на клявішы F1.

Каб спампаваць, трэба быць зарэгістраваным на форуме! Вось спасылачка http://nrsm.org/forum/download.php?id=28



На Свабодзе дагэтуль няма рэзультатаў фотаконкурсу за мінулы тыдзень!