Прыбіраў у пакоі, знайшоў некалькі бэйджаў (гэта так пішацца?): Конференция "Построение Сообщества Профессионалов Связанных Сетевым Взаимодействием. Гродно 2005", ІІІ областной форум детей и молодёжи "Лидер - новое поколение", ІV пешая пілігрымка Горадня-Рось, тры пустых бэйджа, адзін проста з надпісам "Лёша" (гэта са Школы Маладога Журналіста).
Яшчэ знайшоў сяброўскія карткі кампутарнага клюба "Trinity", ФСКі "Віта" (з сакавіка па чэрвень 2005г), цэнтральнае бібліятэкі імя Макаёнка (на 2004г) ды абласной бібліятэкі імя Карскага (2005).